Belarusian-Russian University
"Беларуска -Расійскі універсітэт"
www.bru.mogilev.by/by/
[Русский] [Белорусский] [English] [En Francous] [En Español] [Arabic] [Chinese]
 
Беларуска -Расійскі універсітэт
Факультэты

 

Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі

«Беларуска -Расійскі універсітэт»

         Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года №714 і Пастановай Савета Міністраў БССР ад 22 жніўня 1961 года №504. Інстытут стаў адзінай у Беларусіі вышэйшай навучальнай установай такога профілю.
         Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь №198 ад 17.05.2000 г. Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт (МДТУ).
         У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, падпісаным у г. Магілёве 19.01.2001 г., загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №3862/518 ад 28.11.2001 г. і №2102/206 ад 15.05.2003 г., і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №371 ад 23.09.2003 г. універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі універсітэт” (Беларуска-Расійскі універсітэт).
        Рэктар універсітэта – доктар тэхнічных навук, прафесар Сазонаў Ігар Сяргеевіч.
        Беларуска-Расійскі універсітэт з'яўляецца буйнейшым рэгіянальным навукова-адукацыйным цэнтрам, у састаў якога ўваходзяць інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, архітэктурна-будаўнічы каледж і ліцэй.
        Беларуска-Расійскі універсітэт мае пяць факультэтаў для вочнага навучання: аўтамеханічны, машынабудаўнічы, будаўнічы, электратэхнічны і эканамічны. Акрамя іх, ёсць факультэт завочнага навучання і факультэт давузаўскай падрыхтоўкі. У састаў універсітэта ўваходзяць інстытут павышэння кваліфікацыі, архітэктурна-будаўнічы каледж і ліцэй.
         Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 5 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах, архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4, а інстытут павышэння кваліфікацыі дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышэйшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях. Студэнцкі састаў універсітэта налічвае больш 7500 чалавек, агульная колькасць тых, хто вучыцца, ва ўсіх структурных падраздзяленнях вуза дасягае 12000 чалавек.
         Вучэбны працэс праводзіцца ў сямі вучэбных корпусах, аснашчаных сучаснымі сродкамі навучання. Фонд бібліятэкі налічвае звыш 1,5 млн. экземпляраў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Ва універсітэце ёсць выдавецкі цэнтр з сучасным паркам капіравальна-размнажальнай тэхнікай.
         Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру, аспірантуру і суіскальніцтва па 15 навучных спецыяльнасцях. Ва універсітэце дзейнічае спецыялізаваны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Перыядычна выдаецца навуковы часопіс “Веснік Беларуска-Расійскага універсітэта” і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.
         Універсітэт падтрымлівае сувязі з вучэбнымі ўстановамі, арганізацыямі і вучонымі краін бліжняга і дальняга замежжа: Аўстраліі, Балгарыі, Германіі, Егіпта, Непала, Польшчы, Расіі, Сірыі, Славакіі, ЗША, Украіны, Швецыі, Югаславіі.
         Ва універсітэце працуе сектар па рабоце з замежнымі студэнтамі. Грамадзяне замежных краін паступаюць у Беларуска-Расійскі універсітэт на аснове кантрактаў, прадугледжваючых плату за навучанне фізічнымі або юрыдычнымі асобамі.
         Кошт навучання каля 1800 долараў ЗША за год. Навучанне замежных грамадзян магчыма на ўсіх факультэтах на рускай мове. Для пражывання даецца інтэрнат.
         Замежныя грамадзяне, якія не валодаюць рускай мовай, залічваюцца на падрыхтоўчае аддзяленне універсітэта тэрмінам на 1 год для вывучэння рускай мовы. Кошт навучання на падрыхтоўчым аддзяленні – 1100 долараў ЗША за год.
         Пры паспяховым заканчэнні універсітэта выпускнік атрымлівае дыплом міжнароднага ўзору і ступень магістра.
         Замежныя грамадзяне навучаюцца ва універсітэце з 1985 года. За гэты час атрымалі адукацыю грамадзяне з большасці арабскіх краін. У цяперашні час у Беларуска-Расійскім універсітэце атрымліваюць адукацыю грамадзяне Кітая, Сірыі, Iрана, Лівана, Марока, Пакістана.

 

Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі
“Беларуска -Расійскі універсітэт”
Паштовы адрас:
Пр. Міру, 43,
212005, г. Магілёў,
Рэспубліка Беларусь.
Тэл. (0222) 236100,
Факс: 22-58-21
E-mail: bru@bru.mogilev.by

“Беларуска -Расійскі універсітэт”